Школьный музей "Спадчына"

Мэты музея:

-папулярызацыя культурных каштоўнасцей беларускага народа;

-выхаванне павагі і любові да этнакультуры, народных звычаяў, побыту беларусаў.

Задачы музея:

-вывучэнне і асэнсаванне жыцця народа з мэтай развіцця  інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей вучняў, далучэнне іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры;

-правядзенне культурна-асветніцкай работы сярод усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

 А пачынаўся наш музей з невялічкага этнаграфічнага кутка

  Усе экспанаты знаёмяць наведвальнікаў з побытам, культурай беларусаў – людзей добрай душы і шчырага сэрца. А ўсяго ў музеі больш за трыста экспанатаў.

Першы раздзел музея прысвечаны ткацтву. З ткацтвам звязана многа старажытных абрадаў і звычаяў, часта яно ўпамінаецца ў беларускіх народных песнях. Уменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі.

Наступны раздзел “Сялянская хата”. Пры ўваходзе ў хату нас сустракае печ. Яна займала ў вясковай хаце  важнае і ганаровае месца.

  Трэці раздзел “Карункі” напоўнены клопатам і энергетыкай  таленавітых рук, кожны ўзор заварожвае сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю.

Вельмі прыгожымі былі і вышыўкі крыжыкам і гладдзю. Вышывалі святочныя ручнікі, сурвэткі, адзенне. Жанчыны стваралі цуды, на якіх можна ўбачыць  і васілёк, і рамонак, і ружу, і розных птушак.

Раздзел “Сельскагаспадарчыя прылады працы” знаёміць нас з самымі неабходнымі рэчамі, якімі карыстаўся і карыстаецца народ ў паўсядзённым жыцці. Яны неабходны былі ў полі, на лузе, у гаспадарцы.

Нашы продкі карысталіся глінай для вырабу  посуду, фігурак, цацак. У гэтых вырабах прысутнічаюць два галоўныя прынцыпы: мастацкае майстэрства і бытавая неабходнасць. Пра гэта мы даведаемся ў апошнім раздзеле “Аб чым пяе ганчарны круг”.

  Усе экскурсіі ў музеі праводзяцца на беларускай мове, што спрыяе ўзбагачэнню слоўнікавага складу мовы вучняў, захаванню літаратурных норм ва ўласным маўленні і, безумоўна, выхаванню любові да роднай мовы.