Библиотека

Дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага прайшло свята, прысвечанае Дню роднай мовы. Настаўнікаў, вучняў і гасцей школы святочна сустракалі з кветкай валошкай, якая сімвалізуе Радзіму.
На кожным перапынку праходзіла гульня " Салодкі перапынак з сакавітымі словамі". Вучні змаглі наведаць выставу "Навінкі роднага слова", дзе пазнаёміліся з цікавымі кнігамі. Сталі навучэнцы ўдзельнікамі віктарын і гульняў, дзе гучала роднае беларускае слова.

свернуть

Игра "История Белорусской письменности"

20.01.2024
20 января для учащихся 9-11 классов прошла своя игра "История Белорусской письменности". Ребята посоревновались в знаниях по истории белорусских земель. Для любителей исторической литературы была организована книжная выставка библиотекарем Скибинской Т.А. Победителем стала команда 9А. Растим будущих историков!
свернуть

Презентация книг-юбиляров 2024 года "По волнам литературных юбилеев"

20.01.2024

С целью формирования любви к чтению, как вида культурного досуга, расширения кругозора, памяти, воображения, мышления 20 января учащиеся 6 классов в рамках шестого дня посетили школьную библиотеку. Для ребят была представлена презентация книг-юбиляров 2024 года "По волнам литературных юбилеев". Дни рождения и юбилейные даты бывают не только у людей, но и у книг. А долголетие книги зависит от ее читателей. У каждой книги свой характер, своя судьба, свой путь к читателю. Во время мероприятия ребята вспомнили многие известные произведения: А.Пушкин "Сказка о золотом петушке"(190 лет), И Тургенев "Муму"(170 лет), Г.Х.Андерсен "Снежная королева" (180 лет) и познакомились с некоторыми ещё им неизвестными книгами: Р. Фраерман "Дикая собака Динго"(85 лет), А.Дюма "Три мушкетёра" (180 лет), В.Каверин "Два капитана "(80 лет), Я.Колас "Другое чытанне для дзяцей Беларусi" (115 лет).

свернуть

Классный час "Тысячи мудрых страниц"

09.11.2023

09.11.2023 в школьной библиотеке для учащихся 6 "А" класса совместно с классным руководителем Имановой Г.В. был проведён классный час "Тысячи мудрых страниц". Ребятам рассказали о структуре библиотеки, книжном фонде, справочных изданиях, новинках литературы, периодической печати.

свернуть

Литературный час "Путешествие в мир литературы"

01.11.2023

На свете существует множество книг — маленьких и больших, совсем тоненьких и толстых. Каждая из них открывает нам путь в удивительную страну "Чтение". 1 ноября учащиеся 5 классов вместе с учителем русского языка и литературы Герасимчик Т.А. посетили мероприятие в школьной библиотеке "Прочитай мою любимую книгу - это интересно". Все участники беседы охотно рассказали о своей любимой книге, коротко познакомили с сюжетом. Библиотекарь подготовила рекомендательный список литературы для дополнительного чтения. Путешествие в мир литературы получилось увлекательным и интересным, а главное — его можно совершать самостоятельно, стоит только взять в руки любимую книгу.

свернуть

Путешествие по периодическим изданиям "Газеты и журналы для вас"

30.10.2023

30.10.2023 на каникулах в школьной библиотеке прошло мероприятие для 8 классов "Газеты и журналы для вас". Ребята совершили путешествие в мир периодических изданий. Узнали, когда и где была напечатана первая в мире газета. Особое внимание было уделено печатным изданиям, которые издавались на территории Беларуси. У ребят особый интерес вызвал тот факт, что издание газет на нашей территории началось в 18 веке. Библиотекарь рассказала об истории создания и значении газет "Гродненская газета", "Мужицкая правда", " Наша доля", "Наша нива". Учащиеся познакомились с республиканскими и региональными периодическими изданиями. Смогли полистать газету "Заря" 1966, 1968, 1971 года выпуска. Ребята с помощью классного руководителя Медведик Р.А. попробовали себя в роли редакторов и сверстали первую полосу юмористической газеты "Шутки от Мишутки". Интересно и познавательно все провели время.

 

свернуть

Прошел час поэзии к 100-летию Э. Асадова "Я буду видеть сердцем..."

07.10.2023

Литературная гостиная библиотеки средней школы №18 распахнула свои двери для всех любителей поэтического слова.
7 октября к 100 - летию со дня рождения поэта Эдуарда Асадова прошел час поэзии "Я буду видеть сердцем...". Гостями библиотеки стали учащиеся 9 -11 классов.
Библиотекарь Татьяна Александровна Скибинская познакомила присутствующих с биографией поэта, с основными этапами его творчества.
Поэзия Эдуарда Аркадьевича Асадова искренняя и чистая. Ведь он писал о самом главном, что есть в человеческой жизни, – о Родине, любви, преданности, нежности и дружбе.
Участники мероприятия с удовольствием читали полюбившиеся стихотворения Э. Асадова, рассуждали о его нелёгкой судьбе, о том, каким сильным и мужественным был поэт...Литературная газета, созданная руками ребят под впечатлением от услышанного, стала итогом мероприятия.

 

свернуть

"Я ПАЗНАЮ СВЕТ"

Я ПАЗНАЮ СВЕТ

    Падчас тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў бібліятэцы можна было пазнаёміцца з разнастайнымі кнігамі, у якіх – цікавая інфармацыя пра чалавека, сусвет, космас.

Вучняў зацікавілі выданні з серыі “Я познаю мир”. З некаторымі кнігамі з гэтай серыі яны  былі ўжо знаёмыя, адкрывалі для сябе тыя, чытанне якіх – наперадзе.

   Сярод прапанаваных выданняў былі і часопісы, кнігі пра птушак, бо 1 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень птушак.

Падчас сустрэчы разам з Наталляй Віктараўнай Бяляевай разважалі пра цікавыя з’явы свету, пра дзівосныя з’явы прыроды, пра беражлівыя адносіны да зямлі. Па-ранейшаму запатрабаванымі застаюцца кнігі з серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”, “Маленькі прафесар”, “Самыя-самыя”.

Цікавага падарожжа разам з кнігай у свет дзівосных адкрыццяў!

 

свернуть

“Хто такая туркаўка?”: знаёмімся з птушкай года 2023

“Хто такая туркаўка?”: знаёмімся з птушкай года 2023

      Падчас Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі вучні маглі пазнаёміцца ў бібліятэцы з выставай, прымеркаванай да Міжнароднага дня птушак. Сярод прапанаваных матэрыялаў – кнігі пра разнастайныя птушкі Беларусі, а таксама  пра экзатычныя птушкі свету. Прывабіў школьнікаў і багата ілюстраваны часопіс “Родная прырода”.

    Пазнаёміліся з ранейшымі птушкамі года, прыгадалі тых, якіх ведалі. З цікавасцю слухалі пра птушку года 2023. Ёю стала туркаўка, па-руску – горлица.

      Аказалася, што гэтую птушку некаторыя добра ведаюць, бачылі – яна гуляе часта па школьным двары, нават звівае недалёка гняздзечка для сваіх птушанят.

    З настаўніцай Ірынай Сяргееўнай Алесюк вучні разважалі пра неабходнасць беражлівых адносінаў да ўсяго жывога, да прыроды, да птушак і іх дзетак – птушанят. Паслухалі, як спявае гэтая птушка. Некаторыя дзеці прыгадалі, што чулі такі голас птушкі, калі ішлі раніцай у школу.

    Наперадзе – новыя знаёмствы з дзівосным светам нашых крылатых сяброў, адкрыццё іх жыцця, іх чароўных спеваў!

свернуть

“Кнігі-юбіляры 2023 года”

“Кнігі-юбіляры 2023 года”                             

    6 красавіка ў бібліятэцы была наладжана выстава-прэзентацыя “Кнігі-юбіляры 2023 года”.

     Выстава мела тры часткі. Першы раздзел уключаў кнігі, знаёмыя школьнікам з ранняга дзяцінства. Сярод іх найперш тыя, якія былі напісаны шмат гадоў назад. Юбілеі святкавалі добра знаёмыя кнігі:

А. Пушкін. Казка пра рыбака і рыбку – 185 гадоў;

А. Пушкін. Казка пра мёртвую царэўну – 185;

С. Аксакаў. Аленькая кветачка – 165;

Д. Мамін-Сібірак. Шэрая шыйка – 125;

К. Чукоўскі. Мыйдадыр – 100;

К. Чукоўскі. Тараканішча – 100;

М. Носаў. Нязнайка ў сонечным горадзе – 65 ;

Э. Ліндгрэн. Эміль з Лённебергі – 60.

   Былі прэзентаваны кнігі-юбіляры 2023 года беларускіх пісьменнікаў. 110 гадоў споўнілася такім творам Янкі Купалы – “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Яна і я”.

      Сярод юбіляраў – “Новая зямля”  і “У палескай глушы” Якуба Коласа. Гэтым творам – па 100 гадоў, яны ўключаны ў школьную праграму. Былі прэзентаваны і іншыя творы: В.Быкаў “Круглянскі мост” (55 гадоў), У. Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім” (55 гадоў), В. Адамчык “Чужая бацькаўшчына” – 45 гадоў, а таксама многія іншыя.

    Былі прапанаваны творы рускай і замежнай літаратуры для школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту. Гэта кнігі, якія школьнікі ўжо вывучалі на ўроках літаратуры, а таксама тыя, з якімі іх чакае знаёмства наперадзе.  

175 – “Белые ночи” Ф. Дастаеўскага:

165  – “Приключения Оливера Твиста” Ч. Дзікенса;

155 – “Дети капитана Гранта” Ж. Верна;

145 – “Пятнадцатилетний капитан” Ж. Верна;

140 – “ Остров сокровищ” Р. Стывенсана;

100 – “Алые паруса” А. Грына;

50 – “Архипелаг ГУЛАГ” А. Салжэніцына.

На выставе былі і іншыя кнігі. Іх можна было патрымаць у руках, пагартаць, прыгадаць свае любімыя.

 Вучні пазнаёміліся і з пісьменнікамі-юбілярамі 2023 года.    

Знаёмства з пісьменнікамі-юбілярамі і кнігамі-юбілярамі 2023 года – гэта запрашэнне ў цікавае падарожжа ў  гісторыю і культуру розных народаў, у свет казкі, прыгодаў, фантастыкі, у свет паэзіі.

 

свернуть

ТЫДЗЕНЬ ДЗІЦЯЧАЙ І ЮНАЦКАЙ КНІГІ

ТЫДЗЕНЬ ДЗІЦЯЧАЙ І ЮНАЦКАЙ КНІГІ

30. 03. 22 – 08. 04. 22

Дата

правядзення

 

Мерапрыемства                                                                    

 

Удзельнікі

 

Адказныя

Час,

месца правядзення

 

30..03.23

 Разгадваем крыжаванкі пра пісьменнікаў, гісторыю, культуру роднага краю

 7-9 кл.

10-11 кл

 М.І. Новік

С.М.Ермакова

Бібліятэка

11.00

   

 

01. 04. 24

“ Хто такая туркаўка?”:  знаёмімся з птушкай года 2023 (да Міжнароднага дня птушак)

 1-4 кл.

 

М.І.Новік

І.С. Алесюк

Бібліятэка

11.00

 

04. 04. 23

Кніжная выстава-прэзентацыя “ Я пазнаю свет…”

 

4 “Б” кл.

 

М.І.Новік

Н.М. Мальцава

Бібліятэка

13.00

05. 04. 23

Сустрэча-чытанне “Вясна-красна на ўвесь свет…”: вясна ў паэтычных творах

5-6 кл. .

М.І.Новік

А.В. Шкулепа

Бібліятэка

13.00

06. 04. 23

Выстава-прэзентацыя “Кнігі-юбіляры 2023 года”

4 “А” кл.

М.І. Новік

 Н.В. Бяляева

Бібліятэка

13.00

 

08. 04. 23

“Чытанка-маляванка…”: ствараем кніжку самі

  3 “А” кл.

3 “Б” кл.

 

М.І.Новік

К.У. Ігнацьева

І.М. Рэвенька

11.00

Бібліятэка

 

 

 

свернуть

"Попел стукае ў сэрцы"…: да 80-годдзя хатынскай трагедыі

“Попел стукае ў сэрцы…”:

                                 да 80-годдзя хатынскай трагедыі

 Вы чулі, як у Хатыні

Звоняць каміны?

Кроў у жылах стыне,

як слухаеш тыя званы.

Кроў у жылах стыне…

 Слухаеш і маўчыш.

 А наўкола – пустыня,

  а наўкола – ціш.

  Толькі адны каміны,

   толькі адны званы,

   толькі адны яны…

                           А. Вярцінскі 

    18 сакавіка ў бібліятэцы адбыліся сустрэчы, падчас якіх вялася гаворка пра спаленыя вёскі, пра хатынскія трагедыі на беларускай зямлі.    Вучні 5 “В” класа разам з Аленай Васільеўнай Шкулепа і вучні 6”Б” класа разам з Сяргеем Аляксандравічам Сярко дзяліліся інфармацыяй пра вёску Хатынь, спаленую разам з яе жыхарамі 22 сакавіка 1943 года.

     

   Пра хатынскія трагедыі распавядалі кнігі, прапанаваныя для знаёмства, чытання. Сярод іх – “Хатынская аповесць” Алеся Адамовіча, а таксама “Я з вогненнай вёскі…”, створаная Алесем Адамовічам, Янкам Брылём,  Уладзімірам Калеснікам. Гэта “дакументальна трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям'ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — жывуць”.

  Падчас сустрэчы вучні чыталі творы беларускіх пісьменнікаўў пра трагічныя падзеі вайны, пра хатынскую трагедыю, пра спаленыя вёскі. Сярод прапанаваных твораў – вершы і апавяданні пра хатынскія трагедыі, змешчаныя ў “Зборніку для чытанняў ІУ класе”, у кнігах серыі “Школьная бібліятэка”, а таксама ў паэтычных зборніках беларускіх паэтаў.

  Чытанне ўголас дазволіла пранікнуцца болем за ахвяраў вайны, выказаным у вершах, паразважаць пра захаванне памяці пра трагічныя падзеі ў лёсе беларускага народа, у гісторыі чалавецтва.

   Наперадзе – няпростае, аднак неабходнае чытанне дакументальных і мастацкіх твораў пра балючыя старонкі гісторыі, падарожжы да помнікаў на месцы трагічных падзей, далейшае спазнанне гісторыі свайго народа.

свернуть

"З лірай у сэрцы…”: да Сусветнага дня паэзіі

“З лірай у сэрцы…”: да Сусветнага дня паэзіі

    25 сакавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з нагоды Сусветнага дня паэзіі. Дзень паэзіі адзначаецца ў свеце ўжо шмат гадоў – з 21 сакавіка 1999 года. Вучням была прапанавана кніжная выстава паэтычных твораў  розных народаў свету з разнастайных серый.

  Разам з настаўнікамі Галінай Уладзіславаўнай Шынкарук, Марыяй Анатольеўнай Навасад, Святланай Аляксандраўнай Гладун школьнікі назвалі мноства азначэнняў да слова”паэзія”, паразважалі над сэнсам назваў кніг, прапанаваных для чытання.

  

  Кожны з удзельнікаў літаратурнай гасцёўні мог выбраць для сябе кнігу і прачытаць твор, які спадабаўся. Уголас усе разам прачыталі творы беларускай класікі, якія ведалі на памяць, паслухалі музычныя творы на вершы беларускіх аўтараў, а таксама песні ў выкананні Булата Акуджавы.

 

    Новых адкрыццяў у неабдымным сусветным моры паэзіі! Няхай гучыць светлая паэтычная нота ў душы!

Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,

Ад казак вечароў,

Ад песень дудароў,

Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей,

Ад шолаху начэй,

Ад тысячы ніцей,

З якіх аснована і выткана жыццё

І злучана быццё і небыццё, —

Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,

Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў,

І выхаду шукаў

Адбітак родных з’яў

У словах-вобразах, у песнях

Вольнаплынных.

І гэты скарб, пазычаны, адбіты,

У сэрцы перажыты

І росамі абмыты

Дзянніц маіх, дзянніц маіх мінулых,

Для вас, душою чулых,

Як доўг, як дар,

Дае пясняр.

                                          Якуб Колас. Сымон-музыка

свернуть

"99 знакамітых мясцін Беларусі”.

04.03.2023

 "99 знакамітых мясцін Беларусі"

    4 сакавіка ў бібліятэцы адбылася выстава адной кнігі. Вучням была прэзентавана кніга “99 знакамітых мясцін Беларусі”. Гартаючы старонкі кнігі, вучні пазнавалі вядомыя ім помнікі прыроды,  а таксама помнікі архітэктуры і культуры Беларусі. З ахвотаю прыгадвалі тыя мясціны, у якіх ужо пабывалі, слухалі настаўніцу Алену Васільеўну, якая падзялілася звесткамі пра старажытныя помнікі дойлідства, сваімі ўражаннямі ад наведвання славутых мясцінаў Беларусі.

   Знаёмству з гісторыяй беларускіх архітэктурных помнікаў  паспрыяла віртуальнае падарожжа, якое здзейснілі ўдзельнікі сустрэчы, паглядзеўшы фільм пра знакамітыя помнікі прыроды і архітэктуры Беларусі. Актыўна ўключыліся ў абмеркаванне планаў пра будучыя падарожжы, пра мясціны, якія б хацелі наведаць падчас экскурсій.

  Дзякуючы тэхналогіі дапоўненай рэальнасці ў кнізе “99 знакамітых мясцін Беларусі”  многія ілюстрацыі “ажываюць” у фармаце відэа з каментарыямі, гэта дазваляе чытачам сузіраць красу беларускіх архітэктурных помнікаў, пейзажаў з вышыні птушынага палёту.

  Цікавага ўсім падарожжа па роднай зямлі, адкрыцця яе непаўторнай прыроды, багатай гісторыі, самабытнай культуры!

  Няхай адкрыюцца кожнаму прыгожыя краявіды, унікальныя запаведнікі, старажытныя замкі, палацы, сядзібы, велічныя  храмы, адкрыюцца славутыя людзі беларускай зямлі.

свернуть

"Балючая памяць"...: да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту

Балючая памяць...: да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту

    28 студзеня ў бібліятэцы сабраліся вучні восьмых і дзявятых класаў. Сустрэча “Балючая памяць” была прымеркавана да Міжнародняга дня памяці ахвяр Халакосту, які адзначаецца 27 студзеня.

   Вучням была прапанавана выстава, на якой – матэрыялы пра гета, лагеры смерці, вогненныя вёскі, пра помнікі ахвярам Халакосту.

   Падчас гутаркі вучні разам з Людмілай Міхайлаўнай Юрэц  тлумачылі значэнне слоў “Халакост”, “шоа”,  “зорка Давіда”, “крышталёвая ноч”, “марш смерці”, “душагубка”, “анёл смерці”, адкрывалі балючыя старонкі вынішчэння яўрэяў, пачынаючы з 1933 г. па 1945 г.

 З прапанаваных матэрыялаў знаёміліся з інфармацыяй пра гета, пра  канцэнтрацыйныя лагеры, пра жахлівыя пакуты тых, хто стаў ахвярай шоа –  катастрофы.

  Уразілі вучняў звесткі пра Трасцянец, пра месцы масавых знішчэнняў людзей на тэрыторыі Беларусі. Адкрывалі інфармацыю пра Брэсцкае гета, Бронную гару, пра іншыя мясціны ахвяраў вайны.

   Маглі пагартаць і пазнаёміцца з гісторыяй напісання кнігі “Я з вогненнай вёскі…”, створаную Янкам Брылём, Алесем Адамовічам, Уладзімірам Калеснікам, з  “Хатынскай аповесцю” Алеся Адамовіча, з публікацыямі ў перыядычным друку. Уразілі навучэнцаў фотаздымкі з электронных рэсурсаў пра Халакост. Матэрыялы з інтэрнэтрэсурсаў дазволілі зрабіць падарожжа да помнікаў ушанавання памяці ахвяраў Халакосту ў Ізраілі, а таксама ў розных краінах Еўропы, наведаць такія мясціны ў роднай Беларусі.

  Пазнаёміліся вучні і з выявай медаля “Праведнік народаў свету”, адкрылі, каго ўзнагароджваюць такім медалём.

   Наперадзе – самастойнае адкрыццё балючай гісторыі праз дакументальныя і мастацкія творы – кнігі, кіно, фота, жывапіс… 

 

свернуть